viasna on patreon

У Бабруйску затрыманую Галіну Смірнову ўжо 6 гадзін трымаюць у міліцыі Дапоўнена

2017 2017-03-12T16:48:00+0300 2017-03-12T17:36:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/smirnova-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Смірнова, Бабруйск.

Галіна Смірнова, Бабруйск.

У Бабруйску 12 сакавіка напярэдадні “Марша недармаедаў” затрыманая кіраўніца аддзялення прафсаюза РЭП і актывістка АГП Галіна Смірнова, якая падавала заяўку на правядзенне масавага мерапрыемтва, якое мясцовыя ўлады не дазволілі. 

Затрыманне адбылося ля пад’езда дома, у якім жыве актывістка. Пасля яе даставілі ў аддзяленне міліцыі для складання пратакола, куды ў якасці прадстаўніка дапусцілі яе мужа Аляксандра. Прычым адвезлі ў самы дальні апорны пункт міліцыі №11, што знаходзіцца на ўскрайку Бабруйска (Прыбярэзінскі бульвар, 45).

Затрыманне доўжыцца амаль 6 гадзін. Аднак за гэты час супрацоўнікі міліцыі не здолелі скласці пратакол адміністратыўнага парушэння, які павінен быць складзены цягам трох гадзін пасля затрымання. Вінавацяць Галіну Смірнову паводле ч.2 арт. 23.34 КаАП, але пры гэтым супрацоўнікі міліцыі не могуць вызначыцца - было ёй уручана ўведамленне з выканкама пра адмову ў правядзенні масавага мерапрыемства ці не. Сама яна адказ на гэтае пытанне даваць адмаўляецца. Яе муж, паколькі з'яўляецца прадстаўніком затрыманай, не можа выступаць у якасці сведкі і даваць падобныя паказанні. Таму ў адміністратыўным пратаколе дагэтуль запоўнена толькі шапка. Пра гэта актывістка паведаміла ў тэлефанаванні праваабаронцу Барысу Бухелю. Яна таксама распавяла, што пры складанні пратаколу апытання яна хадайнічала пра ўласнаручную дачу паказанняў, але ёй у гэтым было адмоўлена. Супрацоўнікі міліцыі не хочуць запісваць тое, што ім кажа жанчына.   

Галіна Смірнова абураецца, што столькі часу знаходзіцца ў апорным пункце без ежы. Калі яна паведаміла пра гэта на тэлефонны нумар міліцыі, ёй зрабілі заўвагу, што як гэта яна скардзіцца ў міліцыю на міліцыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства