Затрыманы журналісткі Вольга Давыдава, Любоў Лунёва і Наста Дашкевіч Дапоўнена
Незалежныя журналісты разам з Настай Дашкевіч паехалі ў Ленінскі РАУС Мінска, дзе па іх інфармацыі знаходзіцца затрыманы Зміцер Дашкевіч, аднак ім паведамілі, што актывіста там няма. І затрымалі таксама.
Усіх трох трымалі ў РУУСе.
Гэтую інфармацыю “Вясне” пацвердзіў прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі. Ён удакладніў, што падчас размовы з супрацоўнікамі міліцыі Вольга Давыдава здымала суразмоўцаў на тэлефон, чым выклікала гнеў.
Прыкладна праз гадзіну, пасля таго як у журналістак узялі тлумачэнні, усіх трох адпусцілі.
Нагадаем, што лідэр Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч быў затрыманы сёння разам з іншымі абаронцамі Курапатаў. У звязку з гэтым яго жонка Наста Дашкевіч сабрала тэрміновую прэс-канферэнцыю для журналістаў у двары дома па вуліцы Карла Маркса 21, дзе адбывалася затрыманне і застаўся аўтамабіль Зміцера з выбітым шклом.