viasna on patreon

Наталлю Папкову затрымалі і будуць судзіць Дапоўнена

2017 2017-03-22T14:23:16+0300 2017-03-22T15:42:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/papkova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Наталля Папкова. Фота: TUT.by

Як стала вядома ПЦ "Вясна", у Брэсце раніцай 22 сакавіка затрымалі адну з арганізатарак мясцовага Маршу недармаедаў Наталлю Папкову. Супрацоўнікі міліцыі ў форме падыйшлі да актывісткі на прывакзальнай плошчы чыгуначнага вакзала, паведамілі відавочцы здарэння.

Вядома, што ў суд Ленінскага раёна г. Брэста разгледзіць адміністрацыйную справу ў адносінах да Наталлі Папковай у другой палове дня 23 сакавіка. Яе вінавацяць па ч. 2 арт. 23.34 КаАП - паўторны ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на працягу года. Зараз актывістка ўтрымліваецца ў ІЧУ да суда.

Нагадаем, Наталля Папкова - актывістка арганізацыі "Маладая Беларусь", член АГП, стала вядомай у Брэсце як "дзяўчына са сцягам", пасля 2-га "Марша недармаедаў", які прайшоў 26-га лютага. Па выніках першага Наталлі было прад'яўленае абвінавачванне ў яго арганізацыі, але органы абмежаваліся папярэджаннем.

3 сакавіка дзяўчыну затрымалі двое ў міліцэйскай форме і на выходныя яе змясцілі ў прымусовым парадку ў псіхіятрычны дыспансер. Пасля праходжання абследвання Наталлю Папкову адпусцілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства