viasna on patreon

У Слоніме Віктара Марчыка адпусцілі да суда

2017 2017-03-20T15:59:37+0300 2017-03-22T14:28:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/marchyk_viktar-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Марчык. Фота: svaboda.org

Віктар Марчык. Фота: svaboda.org

У Слоніме 20 сакавіка распачаўся адміністратыўны працэс па справе Віктара Марчыка, аднаго з арганізатараў “Народнага сходу”, які прайшоў учора ў горадзе. Пасля хадайніцтва актывіста наконт пошуку адваката суд перанеслі на 24 сакавіка. Пачатак у 10:30. 

Актывіст быў затрыманы прыблізна праз паўгадзіны пасля акцыі і дастаўлены ў гарадскі аддзел міліцыі. Пасля складання пратаколу па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП, да суда яго змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання.

Затрыманне Віктара Марчыка выглядала нелагічным, пасля таго, як старшыня райвыканкаму Алег Таргонскі, які выйшаў на размову з мітынгоўцамі, абвесціў, каб кожны, хто спазнае пераслед за ўдзел у сходзе, звяртаўся да яго асабіста. Да таго ж актывіст распавёў, што ён асабіста хадзіў у адміністрацыю напярэдадні акцыі, каб дамовіцца наконт сустрэчы гарадскіх уладаў з жыхарамі.  

Каментуючы Свабодзе сваё затрыманне, актывіст адзначыў, што не мае больш даверу да ўладаў:

“У пастарунку да мяне ставіліся міліцыянты нармальна, хоць з пратаколам я не пагадзіўся. Мяне падставілі ўлады, і даверу да іх больш няма. Мы дамаўляліся з намесніцай старшыні райвыканкаму Кацярынай Руткоўскай, што мітынгаваць на плошчы не будзем, што не будзе ніякай сімволікі. Я сваё слова стрымаў, ціха і спакойна прывёў людзей да выканкаму. А тое, што ім не спадабалася, якія людзі задавалі пытанні, то тут я нічога ім не абяцаў…”   

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства