viasna on patreon

Тыдзень супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці ў Беларусі: 18-26 сакавіка

2017 2017-03-17T14:59:15+0300 2017-03-17T15:01:27+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tyned_suprac_rasizma_be.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Распаўсюджана меркаванне, што пытанні расізму для Беларусі не актуальныя, таму не варта нават казаць пра іх, бо "гэта пра Амерыку і Еўропу, а ў нас усё па-іншаму". Сапраўды - па-іншаму, аднак мы штодня сутыкаемся з жартамі пра “Іншых” і іх недахопы, думкамі аб тым, што існуюць палітычна, сацыяльна або культурна "правільныя" людзі, а тых, хто не трапляе ў гэтыя катэгорыі, можна (і нават часам трэба) абмяжоўваць у правах і не звяртаць увагі на іх праблемы.

21 сакавіка - Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta, якая займаецца правамі мігрантаў і лічбавымі свабодамі, далучаецца да Агульнаэўрапейскага Тыдня асьветніцкіх дзеяньняў супраць расізма, дыскрымінацыі і нянавісьці, які ініцыюецца і ладзіцца пры падтрымцы Эўрапейскага аб’яднаньня супраць нацыяналізма, расізма, фашызма і ў падтрымку мігрантаў і ўцекачоў United сумесна з наступнымі інстытуцыямі:

  • Беларускі Хельсінкскі Камітэт - праваабарончая арганізацыя, якая працуе з актуальнымі пытаньнямі правоў чалавека, сярод якіх: праваабарончыя мэханізмы і працэдуры, роўнасьць і недыскрымінацыя, бізнэс і правы чалавека, маніторынг міліцыі як сэрвіса для грамадзян, сьмяротнае пакараньне, справядлівыя выбары;
  • інтэрактыўныя праэкты Дома-музэя Ганны Франк пра правы чалавека і гістарычную памяць (Нідэрлянды);
  • Часопіс пра Мінск by
  • Ідэнтычнасьць і права - ініцыятыўная група, якая працуе для абароны і прасоўваньня правоў чалавека ЛГБТ;
  • Прастора КХ (Крылы Халопа) – незалежная культурная прастора ў Берасьці.
  • Праўныя Дарэктары - асьветніцка-адукацыйная ініцыятыва па правах чалавека, антырасізме, антытаталітарызме і антымілітарызме;
  • BarankiPunx - ініцыятыва маладых панкаў, якая працуе ў Баранавічах з тэмамі супрацьдзеяньня дыскрымінацыі;
  • MAKEOUT - праэкт пра гендар, сэксуальнасьць і асаблівасьці іх праяваў у Беларусі;
  • Romaintegration - экспэртна-асьветніцкае таварыства, якое працуе для стварэньня роўных магчымасьцяў для ўдзелу цыганскага насельніцтва ў грамадзкім жыцьці краіны, разьвіцьця пачуцьця грамадзянскае і адначасова культурна-этнічнае прыналежнасьці;

У межах Тыдня пройдзе шэраг мерапрыемстваў, з дапамогай якіх будуць паднятыя важныя пытаньні, датычныя кожнага сучаснага чалавека.

18 сакавіка ў Берасьці для ўсіх зацікаўленых будзе арганізаваны трэнінг па тэме “Сучасныя падыходы да мовы варожасьці” ад экспэрткі інтэрактыўных праэктаў Дома-музэя Ганны Франк пра правы чалавека і гістарычную памяць (Нідэрлянды). Пачатак а 18:00 у “Прасторы КХ”(вул. Халтурына 2/1), удзельнікаў просяць захапіць з сабой сьвежыя газэты і часопісы.

19 сакавіка а 18:00 запрашаем наведаць кінаклюб MAKEOUT у Менску. Разам мы будзем абмяркоўваць тэматычны фільм - “Гатэль Руанда”. Падрабязнасьці пра фільм і месца правядзеньня мерапрыемства можна знайсці тут.

20 сакавіка ў Менску ў адукацыйнай прасторы .PUNKT (вул. Кастрычніцкая, 23а) ў межах публічнае кампаніі супраць расізма пройдзе фатасэсія “Больш, чым здаецца на першы погляд”: з 16.00 да 19.00 прафэсійныя фатографы гатовыя дапамагчы стварыць тэматычныя вобразы і зрабіць шэраг партрэтаў для ўсіх зацікаўленых.

У той жа дзень Цэнтр сучаснай культуры "Бягучы чарапаха" і Медыяшкола IBB запрашаюць у Прэс-клуб (вул. Веры Харужай 3-601), дзе пройдзе медыяток "Вайна і вымушаная міграцыя ў медыя і мастацтве", падчас якога будзе адкрыта выстава сірыйскага фотамастака, выпускніка Беларускай акадэміі мастацтваў Тамер Маллака (Tamer Mallak).

21 сакавіка, у Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю расавай дыскрымінацыі, у Менску адбудзецца дыскусія па тэме "Ці актуальны расізм для сучаснае Беларусі?", у якой прымуць удзел праваабаронцы і экспэрт(ы/-кі). Пачатак мерапрыемства а 18:30 у адукацыйнай прасторы .PUNKT  (вул. Кастрычніцкая, 23а).

22 сакавіка да Тыдня далучыцца Магілеў. Ініцыятыва «Праўныя Дарэктары» правядзе прагляд і абмеркаваньне фільма «Сэльма». Пачатак а 18:20 у грамадзкім цэнтры «Кола» (зав. Чкалава, 16), падрабязьнейшая інфармацыя па спасылцы.

23 сакавіка ў Менску пройдзе ўводны сэмінар па “Глыбінным антыфашызме”, падчас якога ўдзельні(кі/-цы) змогуць пагаварыць пра сучасныя прычыны расізму, ягоныя наступствы і тое, чаму гэта датычыцца кожнага і што гэтаму можна супрацьпаставіць. Правядзеньне мерапрыемства заплянаванае на 18:30-20:30. Удзел магчымы пасьля папярэдняе рэгістрацыі.

24 сакавіка да Тыдня далучаецца яшчэ адзін горад: ініцыятыва “BarankiPunx” запрашае на прагляд і абмеркаваньне фільма “Сэльма” ў Баранавічах. Пачатак а 18:00, падрабязнасьці пра мерапрыемства можна знайсьці тут.

24 сакавіка ў Менску адбудзецца панэльная дыскусія “Злачынствы на глебе нянавісьці ў Беларусі: прычыны, наступствы і спосабы барацьбы”. Падчас дыскусіі прапануецца абмеркаваць адрозьненьне такіх злачынстваў ад звычайнага хуліганства; даведацца на лепшыя міжнародныя практыкі заканадаўчае абароны і абявязальніцтвы дзяржавы перад пацярпелымі; пагаварыць пра тое, што рабіць, каб такіх злачынстваў у нашай краіне паменела. Пачатак дыскусіі а 18:30, мейсца правядзеньня удакладняецца.

Важна! Для ўдзелу ў мерапрыемствах Тыдня вы можаце запоўніць анкету удзельні(ка/-цы) - арганізатары змогуць трымаць вас у курсе абнаўленьняў і дэталяў праграмы.

Інфармацыйная старонка Тыдня: http://arwby2017.tilda.ws

Старонкі Тыдня ў сацыяльных сетках: у Facebook, у Вконтакте.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства