viasna on patreon

Суды над актывістамі ў Бабруйску. Дзень другі Дапоўнена

2017 2017-03-14T19:00:00+0300 2017-03-14T20:07:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bujnicki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У суд прывезлі Максіма Буйцніцкага. 14 сакавіка

У суд прывезлі Максіма Буйцніцкага. 14 сакавіка

У Бабруйску 14 сакавіка працягнуцца суды над актывістамі, затрыманымі за ўдзел у акцыях супраць Дэкрэту №3. 

Затрыманага на выходных Аляксея Раманава 13 сакавіка адпусцілі да хаты, бо сведкі-міліцыянты блыталіся ў паказаннях, з-за чаго суддзя не змагла вынесці прысуд. Працяг суду прызначаны на 16.00 14 сакавіка. Раманаву інкрымінуюць дробнае хуліганства.

Актывіст "Грамады" Юрась Грынявецкі, які жыве адзін з непоўнагадовым дзіцём, правёў ноч з 13 на 14 сакавіка ў ізалятары. Таксама там застаецца малады рэжысёр Максім Буйніцкі, якога абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства (арт. 23.34 КаАП) і ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП). Вядома, што паседжанне па справе па арт. 17.1 перанесенае на 16 сакавіка, паколькі Буйніцкі запатрабаваў адваката.

13 сакавіка таксама былі затрыманыя Інга Судзілоўская і Галіна Смірнова. На іх складзены пратакол па арт. 23.34 КаАП. Разгляд справы Інгі Судзілоўскай прызначаны на 16 сакавіка. Таксама вядома, што ў ІЧУ знаходзіцца актывіст Яўген Васьковіч

Суды пачаліся пасля 16.00. Аляксей Раманаў атрымаў 2 базавыя велічыні за дробнае хуліганства (арт. 17.1 КаАП). 

У суд прывезлі Галіну Смірнову, Інгу Судзілоўскую, Юрася Грынявіцкага і Яўгена Васьковіча. Максіма Буйніцкага з імі няма. 

Яўген Васьковіч

Юрась Грынявецкі азнаёміўся з матэрыяламі следства, з пратаколам ён не згодны. Актывіст спасылаецца на сваё канстытуцыйнае права на мірныя сходы. Яго абвінавачваюць у тым, што выстыпаў на мітынгу з мегафонам. Справу разглядае суддзя Таццяна Тарабуева

Юрась Грынявіцкі аштрафаваны на 30 базавых велічынь.

Юрась Грынявіцкі ў калідоры суда
Юрась Грынявіцкі ў калідоры суда. На заднем фоне - мясцовы ідэолаг.

Яўген Васьковіч адмовіўся ад удзелу у працэсе пасля таго, як суддзя не дазволіла яму за 5 сутак знайсці абаронцу. У выніку ён асуджаны на 15 сутак.

Суддзя Наталля Чарапуха пакарала Інгу Судзілоўскую штрафам у памеры 15 базавых велічынь.

Суд над Галінай Смірновай перанесены на 15 сакавіка (пачатак у 15.00) ў сувязі з заканчэннем працоўнага дня.

Напярэдадні, 13 сакавіка, на 5 сутак арышту быў асуджаны Максім Лубінскі.

Правабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з заявай, у якой заклікае ўлады спыніць пераслед грамадзян краіны за рэалізацыю імі права на мірны пратэст і выказванне свайго меркавання.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства