viasna on patreon

Міліцыя расшуквае актывістаў у Гародні Дапоўнена

2017 2017-03-11T14:40:41+0300 2017-03-11T15:19:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grygencha_verameenka.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

Ежы Грыгенча і Сяргей Верамеенка.

У Гародні міліцыя спешна шукае актывістаў і ўручае позвы на суд 14-га на 10 гадзін.

Позвы ўжо атрымалі Анатоль Мышкевіч, Сяргей Верамеенка і яго жонка Вольга, актывіст з Ваўкавыску Віталь Гуляк. Міліцыянты тэлефанавалі Ежы Грыгенчу, каб паведаміць, што прыедуць уручыць "запрашэнне" у суд.

Хутчэй за ўсё такая спешка звязаная з запланаванай чарговай акцыяй супраць дэкрэта "аб тунеядцах" у Гародні і іншых гарадах краіны на 15 сакавіка.

Нагадаем, 10 сакавіка ўлады Гродна запрасілі на сустрэчу прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў, каб абмеркаваць рэфармаванне дэкрэта №3. Падчас размовы старшыня гарвыканкама прапанаваў актывістам адмяніць "Марш недармаедаў" і заклікаць людзей не выходзіць на вуліцы горада. Аднак, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці адмовіліся гэта рабіць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства