viasna on patreon

Гарадзенскія ўлады абмеркавалі Дэкрэт №3 з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці

2017 2017-03-10T12:50:09+0300 2017-03-10T13:20:21+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_vikta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні гарвыканкам запрасіў на сустрэчу 10 сакавіка прадстаўнікоў грамадскасці, каб абмеркаваць палажэнні Дэкрэту №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства”. На сустрэчы прысутнічаў праваабаронца Віктар Сазонаў.

З боку ўладаў прысутнічаў старшыня гарвыканкаму Гой Мечыслаў Браніслававіч, які вёў сустрэчу, а таксама прадстаўнікі падатковай інспекцыі, прафсаюзаў, адміністрацыі горада і нават пракурор.

Праваабаронца Віктар Сазонаў.

Прадстаўнік Гарадзенскай філіі “Вясны” Віктар Сазонаў наведаў сустрэчу. Ён нагадаў уладам, што сам Дэкрэт №3 носіць антыканстытуцыйны характар, які ўводзіць інстытут прымусовай працы ў межах усёй краіны. У сваю чаргу гэта парушае і міжнародные абавязальніцтвы, якія ўзяла на себя Беларусь.

“Гэта можна лічыць гістарычная сустрэча, паколькі такіх у нас не было з моманту прыходу да ўлады Лукашэнкі.

Сустрэча пачалася з таго, што гарвыканкам захацеў пачуць ад прысутных прапановы па рэфармаванні гэтага Дэкрэта. Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці адказалі, што прапанова ёсць толькі адна – адмяніць дэкрэт цалкам як неканстытуцыйны, да чаго былі прыведзеныя пэўныя доказы”, - распавёў Віктар Сазонаў.

Праваабронца запатрабаваў ад мясцовых уладаў таксама спыніць пераслед тых, на каго былі складзеныя пратаколы за ўдзел у “Маршы недармаедаў”, а таксама падаў подпісы супраць забароны мірных сходаў, каб сітуацыя была нейкім чынам выпраўлена на карысць рэалізацыі грамадзянамі свайго канстытуцыйнага права.

“Я падняў пытанне, каб скасаваць складзеныя пратаколы, каб горад прыняў пэўнае рашэнне. Безумоўна былі спрэчкі, што пратаколы ёсць, значыць будуць суды. Але я сказаў, што ва ўмовах нашых рэаліяў, безумоўна, калі будзе прынятая пазіцыя горада, то і ў прадстаўнікоў міліцыі, і ў судоў пазіцыя таксама будзе значна больш мяккай, і сітуацыя можа скончыцца без пераследу грамадзянаў”, - падкрэсліў ён.

На прыканцы старшыня гарвыканкама сказаў, што сустрэча насіла ў першую чаргу азнаямляльны характар, што варта працягваць такія сустрэчы ў будучым. Таксама прагучала прапанова, каб заяўнікі плануемага на 15 сакавіка мерапрыемства адмянілі яго і заклікалі людзей не збірацца. На што заяўнікі сказалі, што людзі хочуць збірацца, і яны не будуць адмяняць правядзенне марша, а таксама запрасілі прадстаўнікоў улады горада прыняць удзел, выступіць перад народам.

“Зразумела, што чыноўнікі прытрымліваюцца жорсткай лініі, бо улада ў нас вертыкальная, і яны не свабодныя, не могуць дамовіцца з людзьмі. Яны могуць толькі прадстаўляць і адстойваць рашэнні цэнтральнай улады, а не прымаць самастойныя рашэнні.

Тым не менш нейкія нашыя патрабаванні, у тым ліку якія выказвалі на гэтай сустрэчы і праваабаронцы, безумоўна будуць адпраўляць па інстанцыі вышэй, пісаць справаздачы, даклады, і нашыя думкі будуць неяк даходзіць, і мажліва наш ціск адыграе нейкую ролю”, - адзначыў Віктар Сазонаў.

Нагадаем, на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця краіны 9 сакавіка кіраўнік дзяржавы паведаміў, што прыняў рашэнне прыпыніць на год спагнанне збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў згодна з дэкрэтам № 3 не таму, што "паўтары тысячы ці трыста чалавек недзе на плошчы аціраліся". А таму што самі ўлады "не арганізавалі нармальнае выкананне гэтага дэкрэта". Паводле слоў Лукашэнкі, улада павінна навучыцца весці дыялог з людзьмі, якія ідуць на актыўны пратэст, але ў той жа час неабходна "вельмі строгая адказнасць за парушэнні".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства