Новыя затрыманні анархістаў у Брэсце Дапоўнена
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", увечары 9 сакавіка ў Брэсце былі затрыманыя актывісты анархісцкага руху.
Яны прыйшлі сустракаць аднаго са сваіх таварышаў, што былі затрыманыя пасля "Маршу недармаедаў" 5 сакавіка і на наступны дзень асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пасля сустрэчы арыштанту затрымалі двух хлопцаў і дзяўчыну, якую дапытвалі і запужвалі, аднак у хуткім часе адпусцілі. Пазней адпусцілі і аднаго з хлопцаў.
10 сакавіка над трэцім затрыманым актывістам адбудзецца суд. У чым яго вінавацяць - пакуль невядома.
Нагадаем, 5 сакавіка ў Брэсце адбыўся “Марш недармаедаў”, дзе ініцыятыву па правядзенні мітынгу і шэсця ўзялі на сябе анархісты. Разам з мітынгоўцамі яны заблакавалі на некалькі хвілін цэнтральную вуліцу горада - праспект Машэрава.