viasna on patreon

Ці ўстановіць СК перавышэнне паўнамоцтваў маладзечанскімі чыноўнікамі?

2017 2017-02-15T16:17:08+0300 2017-02-16T10:30:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/praca-bulba.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота www.kleck.by

Фота www.kleck.by

Заяву Валянціна Стэфановіча аб прымусовай працы працаўнікоў прадпрыемстваў і навучэнцаў установаў адукацыі ў жніўні 2016 года Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта перанакіраваў ва Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці для далучэння яе да крымінальнай справы, узбуджанай па факце гібелі школьніцы Вікторыі Папчэні падчас прыборкі бульбы.

Начальнік СК Маладзечанскага раёна П.П. Варачкоў прапануе Мінскаму абласному Следчаму камітэту правесці даследванне выкладзеных праваабаронцам довадаў у ходзе раследвання вышэйназванай крымінальнай справы і пісьмова праінфармаваць заяўніка аб выніках разгляду яго заявы.

Аднак, Валянцін Стэфановіч у сваім звароце прасіў правесці праверку на наяўнасць складу службовага злачынства ў дзеяннях старшыні Маладзечанскага райвыканкаму А. Д. Яхнаўца, які выдаў распараджэнне “Аб аказанні дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям Маладзечанскага раёна ў прыборцы бульбы ўраджая 2016 года”, і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкаму І. Ф. Драпезы, што на падставе распараджэння выдала загад аб накіраванні на прыборку бульбы вучняў дзесяці ўстановаў адукацыі. Крымінальная ж справа была ўзбуджана па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 165 КК (“Неналежнае выкананне абавязкаў па забеспячэнні бяспекі жыцця і здароўя дзяцей, што пацягнула па неасцярожнасці смерць малалетняга”), падазраванымі па якой праходзяць настаўніцы сярэдняй школы №11 г. Маладзечна, што суправаджалі вучняў на поле.

“Відавочна, што такім чынам раённы Следчы камітэт вырашыў зняць з сябе адказнасць за разгляд заявы, маўляў, няхай там у вобласці разбіраюцца”, - падкрэслівае праваабаронца.

Нагадаем, трагедыя адбылася 29 верасня 2016 года падчас выканання школьнікамі з Маладзечна сельгаспрац па ўборцы бульбы і выклікала шырокі грамадскі рэзананс. 13-гадовая Вікторыя Папчэня трапіла пад колы грузавіка, які рухаўся заднім ходам. Суд Маладзечанскага раёна 23 снежня прызнаў вінаватым у смерці школьніцы 22-гадовага кіроўцу Паўла Цыбіна і прысудзіў яго да трох гадоў абмежавання волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства