Палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у псіхіятрычную лякарню
https://spring96.org/be/news/85451
2016
2016-11-23T11:26:16+0300
2016-11-23T11:26:16+0300
2016-11-23T11:53:33+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kondrus-sud-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёння, 23 лістапада, палітвязня Уладзіміра Кондруся пераводзяць у Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках для правядзення стацыянарнай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, якую прызначыў яму суд Маскоўскага раёна Мінска. Пра гэта ў Фэйсбуку паведаміў палітык Павел Севярынец.
Нагадаем, што 39-гадовы Кондрусь — апошні палітвязень у Беларусі, якога судзяць па справе Плошчы-2010. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.
Судовы працэс над ім пачаўся 16 лістапада, але адразу быў прыпынены: паведамлялася, што Кондрусь спрабаваў непасрэдна падчас суда перарэзаць сабе вены. Пасля гэтай спробы суд накіраваў яго на псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.