viasna on patreon

Перадача справы Кондруся ў суд адкладаецца

2016 2016-09-01T16:55:57+0300 2016-09-01T17:03:10+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/prakuratyra-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра “Вясна”, напрыканцы жніўня Пракуратура горада Мінска вярнула справу Уладзіміра Кондруся следчаму для правядзення дадаткова папярэдняга расследавання.

Наколькі вядома праваабаронцам, Упраўленню Следчага камітэта па Мінску на гэта адведзены тэрмін у адзін месяц. Такім чынам, чаканая перадача справы ў суд адкладаецца.  

Нагадаем, Уладзімір Кондрусь быў узяты пад варту 14 чэрвеня 2016 года ў межах папярэдняга расследавання за меркаваны ўдзел у масавых беспарадках каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Абвінавачваецца па ч.2  арт. 293 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ("Масавыя беспарадкі"). Утрымліваецца ў СІЗА №1 г. Мінска.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства