viasna on patreon

У суд перададзеная справа заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса

2016 2016-08-16T12:34:02+0300 2016-08-16T12:35:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palchys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Пальчыс.

Эдуард Пальчыс.

Крымінальная справа ў дачыненні да заснавальніка сайта 1863x.com Эдуарда Пальчыса па абвінавачванні ў публікацыі матэрыялаў, якія распальваюць нацыянальную варожасць і ўтрымліваюць парнаграфію, перададзена ў суд. Пра гэта піша tut.by

«Крымінальная справа па абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт. 130 КК і ч.2 арт. 343 КК паступіла для судовага разбору ў Мінскі гарадскі суд», — паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Пра дату пачатку слуханняў і фармаце будзе паведамлена дадаткова.

Абвінавачванне Эдуарду Пальчысу было выстаўлена ў чэрвені. Як распавялі ў Следчым камітэце, перад прад'яўленнем абвінавачванні Пальчыс адмовіўся ад паслуг абодвух абаронцаў, якія прадстаўлялі яго інтарэсы, напісаўшы адпаведную заяву ў іх прысутнасці. Пасля чаго заявіў аб прадастаўленні яму дзяржаўнага абаронцы. Следчы хадайніцтва задаволіў.

Праваабарончы цэнтр  “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту Эдуарда Пальчыса прыняў заяву, у якой патрабуе забеспячэння працэсуальных гарантый і правоў затрыманага Эдуарда Пальчыса

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства