viasna on patreon

Абаліцыяністы ў Осла: «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!» (Фота)

2016 2016-06-24T10:34:11+0300 2016-06-24T10:44:44+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/oslo-march-23.06.16-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

6-ы Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання ў Осла завяршыўся 23 чэрвеня шэсцем у цэнтры горада. Яно прайшло пад лозунгам «Патрабуем адмены смяротнага пакарання зараз!».

Удзел у вулічнай акцыі, па інфармацыі naviny.by, прынялі больш за 1,5 тысяч чалавек з усяго свету - палітыкі, грамадскія актывісты, праваабаронцы, юрысты, сваякі асуджаных да смерці, а таксама тыя, хто быў асуджаны да выключнай меры, але пазней памілаваны або рэабілітаваны.

Былі на маршы і беларусы - маці расстралянага ў 2012 годзе Уладзіслава Кавалёва, а таксама актывісты кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", якія прымалі ўдзел у працы глабальнага форуму ў складзе дэлегацыі Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства