viasna on patreon

Мінскі гарадскі суд адправіў справы за Дзень волі на новы разгляд

2016 2016-06-17T17:38:09+0300 2016-06-17T17:38:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minski_garadski_sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 чэрвеня Мінскі гарадскі суд разгледзіў скаргі на пастановы суда Савецкага раёна аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці Наталлі Саматыя, Рыгора Кастусёва і Мікалая Казлова за ўдзел у шэсці на День волі.

Суддзя Валеры Камісараў пастанавіў адправіць справы актывістаў на новы разгляд у раённыя суды горада Мінска.

Нагадаем, 25 сакавіка Дзень Волі адзначала дэмакратычная грамадскасць Беларусі. Падчас шэсця і мітынгу на шматлікіх ўдзельнікаў акцыі былі складзеныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП “Арганізацыя ці ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Пасля гэтага каля 20 чалавек былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў розных памераў – ад 10 да 50 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства