viasna on patreon

За Дзень волі суды працягваюцца сёння (абнаўляецца)

2016 2016-05-05T12:11:00+0300 2016-05-05T13:52:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzienj-voli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень Волі, 25 сакавіка.

Дзень Волі, 25 сакавіка.

Суд Савецкага раёна Мінска 5 траўня працягне разгляд адміністрацыйных спраў па пратаколах, складзеных на ўдзельнікаў дазволенага ўладамі мерапрыемства – шэсця і мітынгу 25 сакавіка, прысвечаным Дню волі.

У 11-00 суддзя М. Фёдарава разгледзела справу актывіста Паўла Сяргея.

Павел Сяргей на суд не з’явіўся. Суддзя разглядаў адразу два пратаколы правапарушэнняў. Пратакол ад 7 красавіка складзены за пікет на Камароўскім рынку супраць мясной індустрыі.
Сведка Рахманько паведаміў, што пікетаванне не было дазволена. Сяргея пазнаў па фота, бо той быў без маскі. Сведка Селіванаў бачыў людзей ў масках і з плакатамі. Пытаўся, што яны робяць, а яны яго ігнаравалі.  Паведаміў ахране і тая вывела дэманстрантаў. 
У матэрыялах справы -  рапарт за 28 сакавіка, што на сайце “Хартыя 97” ёсць інфармацыя пра пікетаванне. Ён раздрукоўка з сайта і фоты з акцыі.

Суддзя разглядзела таксама пратакол, складзены за 25 сакавіка. Сведка Паўлоўскі Віталій распавёў, якім чынам, згодна дазволу Мінгарвыканкама, павінена была праходзіць акцыя.  Сам сведка быў ў грамадзянскай вопратцы, здымаў на камеру, потым праглядзеў запіс і пабачыў як Сяргей выкарыстоўваў мегафон і праводзіў мітынг. 

Суддзя Фёдарава вынесла пастанову пакараць Паўла Сяргея штрафам у памеры 40 базавых велічынь

Суддзя Наталля Драчова разглядае адміністрацыйныя справы Наталлі Саматыя (11-00), Рыгора Костусева (11-30) і Вячаслава Касінерава (12-00).

Касінераў на суд таксама не з'явіўся, яму даслана павестка ў суд. Разгляд справы пачаўся без яго.Сведка Моўчан 25 сакавіка бачыў, як людзі сабраліся, але пасля дазволенага часу не сышлі ад кінатэатра “Кастрычнік», чым парушылі ўмовы дазволу і пачалі выкрываць лёзунгі. Моўчан склаў рапарт, пасля таго як устанавілі асобу Касінерава, пасля прагляду відэа.
28 красавіка Суд Савецкага раёна вынес пастановы ў дачыненні да 11 ўдзельнікаў Дня волі і пакараў іх грашовымі штрафамі ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.

Яшчэ раней за ўдзел у Дні волі былі аштрафаваныя палітыкі Уладзімір Някляеў і Анатоль Лябедзька - па 50 базавых велічыняў кожны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства