viasna on patreon

Паўлу Вінаградаву ўстаноўлены прэвентыўны нагляд

2016 2016-06-07T14:23:14+0300 2016-06-07T15:20:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau-pavel-s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Павел Вінаградаў. Фота Радыё Свабода.

Павел Вінаградаў. Фота Радыё Свабода.

Грамадскаму актывісту Паўлу Вінаградаву ўстаноўлены прэвентыўны нагляд на 6 месяцаў. Такое рашэнне прыняў 7 чэрвеня суддзя Маскоўскага суду Мінска Максім Сушко. Прычым, рэальны тэрмін нагляду мусіць завяршыцца 14 верасня, калі надыйдзе дата пагашэння ранейшай судзімасці. Да гэтага часу, пры здзяйсненні сама мала трох парушэнняў рэжыму, яму можа пагражаць крымінальная адказнасць за парушэнне прэвентыўнага нагляду. Ад гэтага часу Павел Вінаградаў павінен знаходзіцца дома з 19.00 да 7.00. Акрамя гэтага, яму забаронена выязджаць з Беларусі. З Мінска можна з'ехаць толькі атрымаўшы дазвол у міліцыі.

5 траўня 2011 г. Павел быў асуджаны на 4 гады зняволення за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках, што адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года.

14 верасня 2011 г. быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісаным дзеючым кіраўніком дзяржавы.

Затым за Паўлам усталявалі прэвентыўны нагляд на 3,5 года. З-за таго, што актывіста неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, нагляд яму працягнулі яшчэ на паўгода. Прэвентыўны нагляд быў зняты ў лістападзе 2015 года, пасля гэтага ён стаяў на ўліку ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Падставамі для распачынання дадзенай працэдуры паслужыла тое, што Павел Вінаградаў тройчы з пачатку года быў прыцянуты да адмінстрацыйнай адказнасці па арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне парадку арганізацыі і ўдзелу ў масавых мерапрыемствах) у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання.

Раней Павел Вінаградаў неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай і адмінстрацыйнай адказнасці менавіта ў сувязі з рэалізацыяй мірным чынам свабодаў, гарантаваных як Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека.

 Эксперт Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка, каментуючы гэты прысуд адзначае наступнае:

—  Безумоўна, усталяванне прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да актывіста - гэта спосаб адвольна абмежаваць яго правы, і ён ужыты за рэалізацыю ім права на выказванне меркаванняў і права на ўдзел у мірных сходах.

Па агульным правіле, прэвентыўны нагляд устанаўліваецца за некаторымі катэгорыямі вызваленых з месцаў пазбаўлення волі для нагляду за іх паводзінамі, папярэджання з іх боку злачынстваў і аказання на іх неабходнага прафілактычнага ўздзеяння.

Суд абавязвае асобу, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, выконваць наступныя патрабаванні прэвентыўнага нагляду: прыбыць ва ўстаноўлены тэрмін да абранага месцы жыхарства і зарэгістравацца ў органе ўнутраных спраў; апавяшчаць орган унутраных спраў аб змене месца працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) па службовых і асабістых справах толькі са згоды органа ўнутраных спраў.

Акрамя таго, суд пры ўсталяванні прэвентыўнага нагляду або пры яго ажыццяўленні можа абавязаць асбобу, за якой устаноўлены прэвентыўны нагляд, выконваць наступныя патрабаванні прэвентыўнага нагляду: не наведваць пэўныя месцы; ня пакідаць сваё жыллё ў пэўны час сутак; з'яўляцца ў орган унутраных спраў для рэгістрацыі ад аднаго да чатырох разоў у месяц; не выязджаць за межы Рэспублікі Беларусь.

За парушэнне гэтых правілаў ўстаноўлена крымінальная адказнасць у выглядзе арышту або пазбаўлення волі.

Прэвентыўны нагляд у дачыненні да Паўла усталяваны на перыяд, які перавышае астатні тэрмін, на працягу якога ён лічыцца судзімым, што таксама парушае яго правы.

5 траўня 2011 г. Павел Вінаградаў быў асуджаны на 4 гады зняволення за арганізацыю і ўдзел у масавых беспарадках, што адбыліся ў Мінску 19 снежня 2010 года.

14 верасня 2011 г. быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісаным дзеючым кіраўніком дзяржавы.

Затым за Паўлам усталявалі прэвентыўны нагляд на 3,5 года. З-за таго, што актывіста неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці, нагляд яму працягнулі яшчэ на паўгода. Прэвентыўны нагляд быў зняты ў лістападзе 2015 года, пасля гэтага ён стаяў на ўліку ў Маскоўскім РУУС сталіцы.

Характэрна, што да матэрыялаў справы была далучаная заява Праваабарончага цэнтру “Вясна” наконт патрабавання спынення палітычнага пераследу актывіста Паўла Вінаградава

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства