Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?
У Беларусі 500 000 людзей з інваліднасцю, але заўважыць іх на вуліцы вельмі складана. Чаму так адбываецца і што ўплывае на гэта? Прыходзь на семінар "Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?"
Міласэрнасць - выдатная рыса чалавека, але ці дастаткова гэтага для людзей з інваліднасцю?
На дадзены момант стаўленне да людзей з інваліднасцю можна падзяліць на два тыпы: «журналісцкае» і «медычнае». Журналістам патрэбныя героі, якіх можна апяваць ці шкадаваць, урачам - пацыенты, пра якія варта клапаціцца. Але чаму ж, пасля столькіх журналісцкіх артыкулаў і такой вялікай колькасці выдаткаваных рэсурсаў для вырашэння праблемы інваліднасці, мы да гэтага часу праяўляем ветлівую няўвагу кожны раз, калі бачым гэтых людзей на вуліцы? І чаму мы не бачым столькі ж людзей з інваліднасцю на вуліцы і на працы, як можна заўважыць, напрыклад, усяго толькі ў 1000 кіламетраў на захад?
Семінар "Міласэрнасць або права. Што трэба чалавеку з інваліднасцю?", які пройдзе 24 лютага з 18.30 да 21.30 якраз прысвечаны гэтай тэме. За тры гадзіны вы зможаце разам з трэнерамі Мікітам Трафімавіч і Міхаілам Мацкевічам паспрабаваць знайсці адказы на наступныя пытанні:
- Ці ёсць розніца паміж Правамі чалавека і правамі людзей з інваліднасцю?
- Чаму правы чалавека ў небяспецы і што з гэтым рабіць?
- Ці патрэбныя людзям з інваліднасцю пенсіі?
- Чаму ў Швецыі так шмат інвалідаў?
- Што такое «даступная адукацыя»?
Таксама вы зможаце задаць усе пытанні, якія вас пытанні па тэме інваліднасці і атрымаць на іх шчырыя адказы.
Для таго, каб прыняць удзел у семінары, які пройдзе 24 лютага з 18.30 да 21.30 неабходна запоўніць анкету. Па паказаным адрасе электроннай пошты вам вышлюць усю неабходную дадатковую інфармацыю і кантакты арганізатараў.
Семінар складаецца з двух блокаў. Першы з іх - Уводны курс па Правах чалавека Міжнароднай школы Правоў чалавека і Грамадзянскіх дзеянняў, падчас якога ў інтэрактыўнай форме вы зможаце даведацца аб канцэпцыі Правоў чалавека. Другі блок будзе прысвечаны пытанням інваліднасці, падчас якога вы сапраўды па-іншаму пачнеце глядзець на гэтую тэму.
Будзем рады бачыць вас на нашым першым семінары!