viasna on patreon

Дзяржаўная газета паабяцала, што віцебскіх інвалідаў "будуць перасяляць на 1-я паверхі".

2015 2015-12-17T23:34:58+0300 2015-12-17T23:34:58+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babr-inval-eksperyment-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аднак абяцанне зрабіць жыццё людзей з абмежаванымі магчымасцямі больш камфортным – толькі ў загалоўку артыкула. Змест нататкі далёка не ўсцешлівы.

Зразумела, для інваліда-вазочніка вялікай праблемай з'яўляецца пражыванне ў "дамах старой планіроўкі, дзе ліфты і месцы агульнага карыстання не разлічаны на бесперашкоднае перасоўванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі", як сказана ў артыкуле. Праўда, адразу пасля загалоўка "У Віцебскай вобласці інвалідаў будуць перасяляць на першыя паверхі", прыводзіцца статыстыка. З яе вынікае, што клопат пра інвалідаў – далёка не новаўвядзенне, а даўняя практыка. Якая, на жаль, уводзіцца ў жыццё дужа маруднымі тэмпамі. І, па-сутнасці, праблему не вырашае. Так, за ўвесь 2015 год "за кошт кватэр, прадастаўленых для паўторнага засялення", жыллё на першым паверсе атрымаў ўсяго адзін інвалід-вазочнік. І яшчэ даўней, у 2012-2013 гадах – яшчэ трое жыхароў Віцебшчыны.

Нескладаны аналіз гэтых лічбаў вядзе да простай высновы: даваць гучныя абяцанні на старонках абласной газеты значна прасцей, чым вырашаць праблему практычна. У Віцебскай вобласці жывуць некалькі соцень людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія гадамі не выходзяць на вуліцу і вымушаны існаваць у закрытай прасторы сваёй кватэры. Прычым праблемы маюць нават "шчасліўчыкі" з першых паверхаў: на прыступках не прадугледжаны пандусы, і сваякам даводзіцца або змушаць рабіць іх супрацоўнікаў ЖКГ, або майстраваць самім з падручных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства