У Салігорску працягваецца барацьба супраць ушчыльнення гарадской забудовы
Грамадскія актывісты беларускай сталіцы шахцёраў патрабуюць увядзення мараторыя на кропкавае ўшчыльненне гарадской забудовы. Адпаведны заварот яны накіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта, Палату Прадстаўнікоў, Міністрэрсва архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Мінскі аблвыканкам, Салігорскі райвыканкам, а таксама распрацоўшчыкам генеральнага плану горада.
У звароце гаворыцца, што з маўклівай згоды ўладаў усіх узроўняў у Салігорску пачалосе масавае “асваенне” школьных стадыёнаў пад будаўніцтва жылых дамоў. Па словах заяўнікоў, старшыня Салігорскага райвыканкаму адзінаасобна вырашыў, што школьныя стадыёны выкарыстоўваюцца быццам недастаткова актыўна, і таму гэтыя тэрыторыі можна выкарыстоўваць пад забудову.
Апошні выпадак з адвядзеннем тэрыторыі стадыёна школы №2 на вуліцы Горкага пад будаўніцтва дзесяціпавярховага 98-кватэрнага дому актывісты назваюць не інакш як стратай мясцовымі органамі ўлады пачуцця рэальнасці. На сённяшні дзень гэта ўжо чацьвёрты падобны выпадак у горадзе.
Грамадскія актывісты заяўляюць пра грубае парушэнне нацыянальных тэхнічных нарматыўна-прававых актаў у сферы будаўніцтва і патрабуюць увядзення мараторыя на кропкавае ўшчыльненне гарадской забудовы. Яны нагадваюць, што згодна дзеючым нормам для заняткаў спортам у межах жылых раёнаў неабходна ствараць комплексныя пляцоўкі з разліку 0,9 гектара на 1000 жыхароў з радыюсам даступнасці ад 500 да 800 метраў. У нашых градах гэтую функцыю выконваюць школьныя стадыёны.
Цяпер ад уладаў усіх узроўняў патрабуюць не толькі адмены будаўніцтва жылога дома на месцы школьнага стадыёнеа па вуліцы Горкага, але і стварэння камісіі ды правядзення аналізу выканання дзеючага генеральнага плана Салігорска. Таксама актывісты просяць разгледзець магчымасць распрацоўкі новага генеральнага плана развіцця гораду.