viasna on patreon

У Салігорску працягваюцца пратэсты супраць ушчыльнення

2015 2015-08-29T08:31:29+0300 2015-08-29T08:31:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/saligorsk-sluhanni-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У беларускай сталіцы шахцёраў працягваюцца пратэсты супраць ушчыльнення гарадской забудовы ў раёне вуліцы Горкага. Чарговую сустрэчу з грамадзянамі па гэтай праблеме вымушаны былі правесці мясцовыя чыноўнікі на чале са старшынём райвыканкаму.

Прысутны на сходзе грамадскі актывіст Уладзімір Шыла пракаментаваў яго вынікі наступным чынам:

- Пазіцыя ўладаў, аб чым неаднаразоваў паўтараўся спадар Рымашэўскі, зводзілася да расповядаў аб тым, што ў нас адзін з найлепшых гарадоў свету з выдатным добраўпарадкаваннем, дзе ўсё квітнее. Але ёсць адна праблема. Ёсць такі Шыла, які нават не жыве ў горадзе, але падбухторвае людзей і перашкаджае выкананню дзяржаўнай праграмы па забеспячэнню насельніцтва квадратнымі метрамі. Кіраўнік выканкаму не быў наладжаны на канстурктыўную размову па сутнасці пытання і займаўся нейкім тролінгам і абразамі. Але людзі сабраліся ж абмяркоўваць не маю персону і нават не месца Салігорска ў сусветным рэйтынгу гарадоў.

Падчас сходу жыхары мікрараёну адназначна заявілі чыноўнікам, што двухпад’езднаму дзесяціпавярховіку на вуліцы Горкага зусім не месца. Але чыноўнікі дыскутаваць па ўзянтай праблеме фактчна адмовіліся ды заняліся прафанацыяй, адказваючы літаральна на кожнае пытанне грамадзян абяцаннемі даць адказ у пісьмовай форме.

-- Улады заявілі, што дом там усё адно пабудуюць, але не будзе гэтага. Яны ўшчыльнялі, ушчыльнялі, але ў людскога цярпення ёсць нейкая мяжа. Людзі трывалі, калі будавалі шматпавярховікі на тэрыторыі 8-й школы, на 11-й школе, але ў гэтыю школу рэальна такі дом проста ня лезе. Нават на нейкі кампрамісны варыянт у выглядзе аднапад’езднага пяціпавярховіка замест двухпад’зднага дзесяціпавярховіка ўлады ісці таксама не згодныя, - кажа Уладзімір Шыла. - Найбольш жа абураюць маніпуляцыі ўладаў з подпісамі грамадзян за і супраць будаўніцтва дома. Ужо пасля сканчэння грамадскіх слуханняў улады назбіралі па ўсім горадзе дзьве сотні левых подпісаў нібыта ў сваю падтрымку, хоць першапачаткова імі была агучана ліча ў дзевяць чалавек. Раней улады займаліся фальсіфікацыяй выбараў, потым заняліся фальсіфікацыяй эканомікі, а цяпер дакаціліся да фальсіфікацыі грамадскіх слуханняў. Гэта катастрофа. Але менавата таму яны дом там не пабудуюць, бо чыноўнікі апусціліся ўжо на самае маральнае дно.

Спыняць ушчыльненне ў Салігорску мясцовыя актывісты абяцаюць ўсемі магчымымі формамі мірнага пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства