viasna on patreon

У Менску працягваюць судзіць удзельнікаў акцыі супраць расійскіх базаў

2015 2015-10-23T10:11:31+0300 2015-10-23T12:21:42+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/control_by-04.10.2015c.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
"Народны сход" у Мінску 4 кастрычніка 2015

"Народны сход" у Мінску 4 кастрычніка 2015

У судзе Цэнтральнага раёна Менска 23 кастрычніка ў 10 гадзін пачнецца разгляд адміністратыўнай справы першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (частка 1 арт. 23.34 КаАП РБ) супраць расійскіх ваенных баз, якое адбылося ў Менску 4 кастрычніка.

Нагадаем, што па справе ўдзелу ў мітынгу, судом Цэнтральнага раёна 9 кастрычніка былі аштрафаваныя шэраг актывістаў і палітыкаў: Анатоль Лябедзька, Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Алесь Марачкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Таўстыка, Аляксандр Мех, Максім Вінярскі.

Сёння ў суд выкліканыя першы намеснік старшыні Руху Юрась Губарэвіч і старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч

Суддзя Вікторыя Шабуня вынесла пастанову пакараць Юрася Губарэвіча штрафам у памеры 20 базавых велічынь (3 600 000 рублёў) Такі ж штраф за аднолькавае правапарушэнне  (ч.1 арт. 23.34 КаАП РБ) Вікторыя Шабуня вынесла і  Аляксею Янукевічу - 20 базавых велічынь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства