viasna on patreon

Бяроза: арганізатары пікета лічаць, што міліцыя выставіла неапраўданы каштарыс за забеспячэнне парадку

2015 2015-08-07T16:16:19+0300 2015-08-07T16:16:19+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biaroza-milicija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Арганізатары пікета 27 ліпеня ў Бярозе звярнуліся да кіраўніцтва мясцовага РАУС з заявай, сцвярджаючы, што дамова на аказанне паслуг па ахове грамадскага парадку на масавым мерапрыемстве выканана неналежным чынам.

На месцы правядзення пікета, пры ўваходзе на стадыён мікрараёна Паўночны гарадок, супрацоўнікі міліцыі з’явіліся ў колькасці 6 чалавек (замест 10 па дамове) і не ў 16 гадзін, а ў 17.05. У 17.35 з’явіўся сёмы супрацоўнік – падпалкоўнік Вадзім Пастаялка. Пасля таго, як пікетоўшчыкі разыйшліся, на месца правядзення акцыі дайшло яшчэ 2 чалавекі ў цывільным, а адзін у міліцэйскай быў зафіксаваны на адлегласці паўкіламетра. Яго ўбачылі пасля званка падпалкоўніка Пастаялкі, калі ёнужо выйшаў са стадыёна і сеў у свой аўтамабіль.

Бярозаўская міліцыя не пагадзілася з прэтэнзіямі арганізатараў пікета і ў сваім адказе адзначыла, што ахова грамадскага парадку была наладжана належным чынам. Сваё спазненне супрацоўнікі міліцыі аргументавалі правядзеннем інструктажу ў актавай зале, пасля чаго ўсе занялі свае месцы на маршрутах патрулявання. Пры гэтым у дамове дакладна акрэслена “месца аказання паслуг”: уваход на стадыён.

-Якое патруляванне на некалькіх метрах, дзе стаялі пікетоўшчыкі? - абураюцца арганізатары мерапрыемства. – Нічога ў дамове няма і пра інструктаж у актавай зале. Таксама мы не мелі магчымасці вызначыць, якога статусу афіцэры, бо толькі трое былі ў форме. Дваіх у цівільнай вопратцы мы ведалі, з шасцярых прыехаўшых у 17.05 трое былі у цывільным. Мы спыталі ў маёра Пракурата: а гэтыя двое хто? Бо яны не спыніліся, а адразу пашпацыравалі па стадыёну. Пракурат адказаў, што гэта спартсмены. Дык у дамове не сказана, што заказчык павінен плаціць спартсменам, якія прыехалі ў адной машыне з міліцыяй.

Нагадаем, што свае паслугі па забеспячэнні аховы парадку на пікеце бярозўская міліцыя ацаніла ў 4 061 900 рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства