viasna on patreon

Бяроза: праваабароцы не згодныя з такім “коштам” свабоды сходаў

2015 2015-07-25T01:25:00+0300 2015-07-26T01:28:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/milicija-belarusi1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы падалі скаргу на неабгрунтавана вялікую суму, якая выстаўлена за паслугі міліцыі па ахове пікета. Сваю скаргу яны накіравалі начальніку упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама і ў Міністэрства ўнутраных спраў РБ.

У сваёй скарзе яны адзначылі, што падчас пікету па адзначэнні 25-х угодкаў прыняцця 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі пра суверэнітэт (незалежнасць) БССР з удзелам 10 чалавек ад 18 да 19 гадзін не маюць патрэбы ў такім вялікім складзе міліцыі: на 10 пікетоўшчыкаў 10 чалавек міліцыі. З іх пяцёра супрацоўнікаў старэйшанага і пяцёра сярэдняга складу міліцыі. Паслугі ацэнены ў 4 061 900 рублёў.

Заяўнікам не ўдалося пераканаць намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку Вадзіма Пастаялку, што ім не патрэбна такая ахова, якая будзе абслугоўваць гадзінны пікет тры з паловай гадзіны з абследаваннем усяго стадыёна, калі пікетоўшчыкі будуць стаяць каля варот стадыёна і пры тым такім вялікім складам.

У мінулым годзе падчас правядзення пікета ў Брэсце міліцыі пікетоўшчыкі наогул не плацілі, а ў Мінску мерапрыемства з удзелам некалькі тысяч чалавек 25 сакавіка абыйшлося ў 14, 5 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства