viasna on patreon

Магілёвец абразіўся, што ў “Прыорбанку” ягонае прозвішча і імя па-бацьку палічылі “няправільнымі”

2015 2015-08-06T22:33:08+0300 2015-08-06T22:33:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavaleu-andrej-magil.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Андрусь Кавалёў накіраваў прэтэнзію на імя кіраўніцтва банка, у якой просіць прывесці праграмнае забеспячэнне банка ў адпаведнасць з беларускім заканадаўствам аб мовах, а таксама прынесці пісьмовыя прабачэнні за нанесеную яму абразу недакладным праграмным забеспячэннем.

 З’яўляючыся кліентам банка, у яго ўзнікла пытанне наконт разліку банкаўскай карткай за мяжой. Андрусь Кавалёў вырашыў звярнуцца у службу тэхнічнай падтрымкі. На сайце ААТ “Прыорбанк” ён зайшоў на стронку “Зваротная сувязь” https://www.priorbank.by/feedback.

Пры ўводзе дадзеных на беларускай мове пабачыў карціну, з якой на 40-м гаду жыцця даведаўся пра тое, што ў яго няправільнае прозвішча і імя па бацьку. Менавіта пад вакенцамі прозвішча і імя па бацьку чырвонымі літарамі на рускай мове з’явіліся надпісы: “Неправильная фамилия” і “Неправильное отчество”. Дадзены факт пацвярджаецца здымкам з экрана (скрыншотам). Такое стаўленне банка да сваёй асобы магілёвец лічыць абразлівым.

У адпаведнасці з арт. 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у краіне прызнаныя дзяржаўнымі мовамі беларуская і руская мовы. Законам Рэспублiкi Беларусь “Аб мовах у Рэспублiцы Беларусь”, у прыватнасці, прадугледжана права грамадзян на карыстанне роднай мовай.   

Андрусь Кавалёў лічыць, што згодна дзеючага заканадаўства, права выбару ў карыстанні мовамі ёсць толькі ў яго, як у грамадзяніна, а ў ААТ “Прыорбанк” такога выбару няма – усе супрацоўнікі абавязаны ў сваёй дзейнасці валодаць і карыстацца абедзвюма дзяржаўнымі мовамі ў аб'ёме, неабходным для выканання імі сваiх службовых абавязкаў.

 Фота А. Кавалёва з сацыяльнай сеткі Фэйсбук

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства