viasna on patreon

У Бабруйскім раёне збіраць подпісы забаронена ў самых шматлюдных месцах

2015 2015-07-16T15:59:13+0300 2015-07-16T15:59:13+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ragachou-zbor-podpis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бабруйскім раёне вызначылі месцы, у якіх нельга будзе збіраць подпісы выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты.

Традыцыйна ініцыятыўныя групы не чакаюць на тэрыторыі ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама нельга будзе збіраць подпісы на адлегласці меньш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых, выканаўчых і распарадчых органаў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Такім чынам, можна казаць, што ў спіс зноў патрапілі самыя шматлюдныя і зручныя месцы. Зручныя не толькі для сябраў ініцыятыўных груп, але і выбаршчыкаў.

Сачыць за выкананнем ініцыятыўнымі групамі рашэння выканкаму будуць супрацоўнікі міліцыі, а таксама намеснік старшыні Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта і старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства