viasna on patreon

“Брэстаблсаюдрук” у чарговы раз адмовіўся распаўсюджваць незалежную газету

2015 2015-06-28T23:45:47+0300 2015-06-28T23:45:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/intex-presss.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З просьбай заключыць дамову на карыстанне дзяржаўнай сістэмай продажу выданняў праз шапікі і крамы, што належаць УП “Брэстаблсаюздрук”, звярнулася рэдакцыя баранавіцкай газеты “Intex-press”.

Аднак з ліста за подпісам намесніка дырэктара прадпрыемства Мікалая Марэйкі, дасланым на адрас ТАА “Выдавецкі дом “Інтэкс-прэс”, гаворыцца, што “Брэстаблсаюдруку” нібыта няма зараз магчымасцяў скласці такую дамову. Дакладныя прычыны, чаму гэта нельга зрабіць, у лісце не паведамляюцца.

Варта нагадаць, што папулярная ў Баранавічах недзяржаўная грамадска-палітычная газета “Intex-press”, якая існуе жо больш за 20 гадоў, была выключана з дзяржаўных сістэм распаўсюду яшчэ ў 2006 годзе. З таго часу рэдакцыя рэгулярна звяртаецца да адпаведных устаноў з просьбамі аднавіць гэты распаўсюд, але пакуль атрымоўвае адмоўныя адказы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства