viasna on patreon

Светлагорск: інвалід-калясачнік не здолеў патрапіць на судовае паседжанне па яго грамадзянскаму зыску

2015 2015-04-13T23:17:39+0300 2015-04-13T23:17:39+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/liashenka-jury-svetlagorsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юры Ляшэнка.

Юры Ляшэнка.

13 красавіка ў судзе Светлагорскага раёну планаваўся разгляд скаргі грамадскага актывіста, інваліда-калясачніка першай групы Юрыя Ляшэнкі. Але актывіст не здолеў патрапіць на папярэдняе паседжанне, таму што кабінет суддзі – на другім паверсе. А «безбар'ерны асяродак» існуе часта толькі на паперы – у будынку суда няма ні пад'ёмніка, ні пандуса, трапіць на калясцы на другі паверх проста немагчыма. Суддзя Уладзімір Сцяпанаў запрасіў на папярэдняе слуханне жонку Юрыя Ляшэнкі – як законнага прадстаўніка і грамадскага актывіста Ігара Песікава. Сам жа заяўнік быў вымушаны чакаць на першым паверсе.

Слуханне грамадзянскай справы прызначана на 23 красавіка.

Нагадаем, грамадскі актывіст са Светлагорска Юрый Ляшэнка звярнуўся ў суд са скаргаю, дзе просіць прызнаць неправамоцнымі дзеянні медыкаў – супрацоўнікаў «хуткай дапамогі», якія затрымалі актывіста на пікеце ў лістападзе 2014 года. Медыкі супраць волі інваліда-калясачніка даставілі яго у шпіталь і ўкалолі невядомыя ін'екцыі.

Раней актывіст звяртаўся са скаргамі да начальніка ўправы аховы здароў’я Гомельскага аблвыканкама і ў Міністэрства аховы здароў’я, але там палічылі дзеянні падначаленых медыкаў правамернымі. Заяўнік лічыць, што ў дадзеным выпадку ідзе размова пра выкарыстанне медыцынскіх работнікаў у палітычным пераследзе грамадзян.

У лістападзе 2014 года грамадскі актывіст планаваў правесці на цэнтральнай плошчы Светлагорска пікет з мэтай звярнуць увагу грамадскасці на парушэнні правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Але да Юрыя Ляшэнка знянацку пад'ехала карэта «хуткай», супрацоўнікі якой забралі актывіста разам з каляскай. У прыёмным пакоі яму зрабілі нейкія ўколы. Потым прыйшоў міліцыянер, які склаў пратакол за несанкцыянаваны пікет, за што Юрый Ляшэнка быў пакараны штрафам.

Актывіст праз суд спрабуе атрымаць адказы на пытанні: хто і на якой падставе выклікаў да яго «хуткую», хто і на якой падставе даў загад медыкам супраць волі чалавека адвезці яго ў стацыянар.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства