viasna on patreon

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення Мікалая Статкевіча

2015 2015-04-07T16:30:05+0300 2015-04-07T16:30:05+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/statkevich-m.jpg
Мікола Статкевіч

Мікола Статкевіч

За апошні тыдзень палітычнаму вязню Мікалаю Статкевічу, які адбывае пакаранне ў Шклоўскай папраўчай калоніі №17, вынеслі шэраг спагнанняў, склалі восем актаў. Як паведаміла жонка Міколы Статкевіча, яго пазбавілі каротка-тэрміновага спаткання, якое планавалася ў красавіку, і харчовай перадачы. Акрамя таго, Статкевіча змясцілі ў штрафны ізалятар, а трэцяга красавіка – перавялі на два месяцы ў памяшканне камернага тыпу.

Сітуацыю каментуе намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч:

- Натуральна, што мы расцэньваем гэта як недапушчальныя рэчы – як менавіта ціск, звязаны з палітычных характарам вынесенага прысуду Мікалаю Статкевічу, і мы нагадваем, што не толькі беларускія праваабаронцы, але і міжнародныя правааабрончыя арганізацыі, такія як Эмнісці Інтернешнл, настойваюць на неадкладным і безумоўным вызваленні Мікалая Статкевіча з турмы. “Трэба прыкладаць больш намаганняў па аказанні ціску на беларускія ўлады з мэтай вызвалення палітычных вязняў”, – кажа Валянцін Стэфановіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства