viasna on patreon

ТБМ падрыхтавала спіс аргументаў наконт дыскрымінацыі беларускай мовы

2015 2015-04-01T08:06:17+0300 2015-04-01T08:06:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tbm-logotip.jpeg

Фактамі, падрыхтаванымі Таварыствам беларускай мовы імя Францыска Скарыны (ТБМ), можна смела апеляваць у дыскусіях, калі апанент просіць доказаў, што беларускую мову ў Беларусі прыцясняюць.

Аргументы наконт дыскрымінацыі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь (!) падрыхтаваныя ў межах падрыхтоўкі прапаноў да праекта нацыянальнага даклада аб выкананні Канвенцыі аб ахове і заахвочванні разнастайнасці формаў культурнага самавыяўлення.

Маніторынг стану дзяржаўнай беларускай мовы ў нашай краіне, праведзены на працягу апошняга года, сведчыць аб тым, што існаванне дзяржаўнай беларускай мовы, як асноўнага элемента беларускай культуры знаходзіцца пад пагрозай у розных сферах яе функцыянавання. Асаблівую заклапочанасць выклікае сістэма адукацыі на ўсіх узроўнях, — гаворыцца ў дакуменце ТБМ.

У адпаведнасці з дадзенымі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, колькасць навучэнцаў дзённых беларускамоўных сярэдніх навучальных устаноў на пачатак2013/2014 г. складала толькі 15,5 %. З іх у сталіцы нашай краіны — Мінску — толькі 2,1 %, што недапушчальна.

Колькасць беларускамоўных школ у нашай краіне штогод змяншаецца, а новых ніхто не адкрывае. Асабліва цяжкая сітуацыя склалася ў сістэмеВНУ нашай краіны. У некаторых ВНУ маецца толькі адзін прадмет, які выкладаецца па-беларуску. Гэта "Беларуская мова. Прафесійная лексіка".

Пры гэтым колькасць гадзін была зменшана з 96 да 34 гадзін, а форма кантролю ведаў пераведзена з іспыта на залік.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, агучанымі Міністрам інфармацыі сп. Ананіч падчас адкрыцця Міжнароднай кніжнай выставы ў 2015 г.,колькасць кніжнай прадукцыі на беларускай мове складае 10 % ад агульнай колькасці.

У галіне заканадаўства беларуская мова — мова трох Статутаў ВКЛ — практычна ігнаруецца. Большасць розных законаў і пастаноў прымаецца толькі нарускай мове, не існуе і іх афіцыйных перакладаў. Напрыклад, у 2014 г. Саветам Міністраў прынята 1297 пастаноў, з іх на беларускай мове — толькі 170, што складае 13 %. У 2014 г. з усіх законаў, прынятых Палатай прадстаўнікоў, на дзяржаўнай беларускай мове былі прыняты толькі 2.Праўленне Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь у 2014 г. прыняло толькі 9 пастаноў на беларускай мове.

Заснавальнікам газет "Минский курьер" і "Вечерний Минск", якія выходзяць шматтысячнымі накладамі, з іх частка раздаецца бясплатна, з'яўляецца Мінгарвыканкам. Мовай выдання была абрана толькі руская мова, што пярэчыць дзеючай Канстытуцыі і рэферэндуму 2005 г.

У краіне адсутнічаюць беларускамоўныя тэлеканалы, і нават не створана паўнавартасная беларускамоўная версія сайта Белтэлерадыёкампаніі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства