TUT.BY: "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі"
У студыі парталу TUT.BY некалькі дзён таму адбылася дыскусія на тэму "Сацыяльная рэабілітацыя ў Беларусі", у якой прымалі ўдзел інвалід–вазочнік Максім Вейзэ, дырэктар установы па сацыяльнай адаптацыі “Ніці дружбы” Арцём Галавій і юрыст Павел Сапелка.
Праблемы з працаўладкаваннем, празмерная бюракратыя дзяржаўных арганізацый, адсутнасць рэальна працуючых праграм па адаптацыі ў грамадстве - толькі некаторыя праблемы, якія аб'ядноўваюць, здавалася б, такія розныя групы насельніцтва, як дзеці-сіроты, былыя зняволеныя і інваліды.
Юрыст Павел Сапелка пад час дыскусіі распавёў пра змены беларускага заканадаўства, якія нядаўна ўступілі ў сілу, а таксама якім чынам яны дапамогуць уладкавацца на працу былым зняволеным і выступяць у якасці гаранта для патэнцыйных працадаўцаў. Таксама эксперт распавёў пра тое, куды звярнуцца чалавеку з судзімасцю, калі пасля вызвалення ў яго ўзніклі праблемы з жыллём.
Поўную версію дыскусіі можна паглядзець TUT.