viasna on patreon

Баранавічы: барацьба за беларускамоўны клас працягваецца

2014 2014-12-16T14:44:30+0300 2014-12-16T14:44:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malashchanka-z-maci.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадская актывістка Таццяна Малашчанка атрымала ліст за подпісам намесніка міністра адукацыі Віктара Якжыка, у якім паведамляецца, што Міністэрства адукацыі сумесна з упраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама разгледзелі калектыўны зварот бацькоў навучэнцаў гімназіі № 4 г. Баранавічы аб адкрыцці беларускамоўнага класа.

– Высокі дзяржаўны чыноўнік нагадаў, што ў адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моваў Рэспублікі Беларусь. Але паколькі, адзначаецца ў лісце намесніка міністра, заснавальнікам гімназіі № 4, з’яўляецца Баранавіцкі гарвыканкам, то Міністэрства адукацыі не мае права змяніць мову навучання і выхавання ў дадзенай установе адукацыі. Атрымліваецца нейкае замкнёнае кола: грамадзяне маюць права вучыцца па-беларуску, але гэтае права залежыць ад жадання і волі дзяржаўных чыноўнікаў, – паведаміла Таццяна Малашчанка.

Яна дадала, што нейкая надзея ўсё ж ёсць, бо Міністэрства адукацыі накіравала ва ўпраўленне адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ліст, у якім упраўленню адукацыі сумесна з Баранавіцкім гарадскім выканаўчым камітэтатам прапанавана разгледзець пытанне аб магчымасці і мэтазгоднасці адкрыцця ў гімназіі № 4 класа з беларускай мовай навучання з улікам пажаданняў навучэнцаў і іх бацькоў.

 

Фота: Малашчанка Таццяна і яе дачка Яся на сядзібе Таварыства беларускай мовы ў Русінах Баранавіцкага раёна

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства