Брэстчына салідарная з палітвязнямі (фота)
https://spring96.org/be/news/74146
2014
2014-11-16T19:13:42+0300
2014-11-16T19:13:42+0300
2014-11-16T19:13:42+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/stat-kobrin2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Чатыры гарады Брэстчыны -- Брэст, Бяроза, Жабінка, Кобрын 16 лістапада правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі. Плакаты з надпісамі: “Свабоду палітвязням!”, а таксама партрэтамі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча са звесткамі пра яго і пра тое, што ён асуджаны на 6 гадоў турмы за выклік існючай уладзе, з’явіліся ў розных месцах гэтых гарадоў.
Арганізатары акцыі упэўненыя, што такая падтрымка важная як самім палітзняволеным, іх родным, так і самому грамадству. Па іх меркаванні, плакаты былі карысныя асабліва для тых, хто карыстаецца толькі дзяржаўнымі мас-медыя.