viasna on patreon

Касацыйная скарга бабруйскай журналісткі не задаволена

2014 2014-10-28T22:14:43+0300 2014-10-28T22:14:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malchanava-maryna-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Судовая калегіяМагілёўскага аблсуда пад старшынствам Паўла Клімава разгледзела касацыйную скаргу Марыны Малчанавай і пакінула рашэнне бабруйскай суддзі Наталлі Чарапуха без зменаў.

-Павел Клімаў згодны з тым, што мяне трэба пакараць штрафам, але я - не. Як толькі атрымаю пастанову на рукі, буду абскарджваць далей, - адзначыла Марына Малчанава.

Нагадаем, 25 верасня ў бабруйскім судзе было агучана рашэнне суда, па якім незалежную журналістку пакаралі штрафам у 32 базавыя велічыні "за парушэнне артыкула 22.9 ч.2 КаАП. Падчас азнаямлення з матэрыяламі справы Марына Малчанава знайшла ў дакументах паперы, датычныя аналагічнай справы журналіста Алеся Залеўскага. На іх стаяла паметка "для суддзі", што бабруйская журналістка расцаніла як праяву ціску на суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства