viasna on patreon

У Бабруйску судзяць незалежную журналістку

2014 2014-09-18T15:35:56+0300 2014-09-19T08:59:54+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/malchanava-maryna-babrujsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд над бабруйскай журналісткай Марынай Малчанавай прызначаны на 18 верасня. Як пазначана ў позве, яе будуць судзіць па артыкуле 22.9 КаАП "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі".

Разглядае справу суддзя Наталля Чарапуха. Раней яна ўжо вяла справы, датычныя блогера Алега Жалнова ды іншых грамадскіх актывістаў.

Нагадаем, адміністрацыйную справу на Марыну Малчанаву завёў падпалкоўнік Сяргей Рудзько. Першая спроба міліцыянта завесці справу на незалежную журналістку адбылася яшчэ ў красавіку бягучага года, пасля з'яўлення яе матэрыяла на тэму антываеннага пікета. Падчас апошняга візіта Марыны Малчанавай ў кабінет падпалкоўніка там адбыўся непрыемны інцыдэнт: Сяргей Рудзько прымяніў фізічную сілу, калі імкнуўся адабраць у журналісткі аркушы з яе запісамі, датычнымі справы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства