viasna on patreon

Грамадскія актывісты Наваполацку рыхтуюць захады ў абарону беларускай мовы

2014 2014-09-11T11:54:57+0300 2014-09-11T12:13:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolacka-viasna-kruhly_stol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Кольны стол у абарону беларускай мовы. Наваполацк, 9 верасня 2014

Кольны стол у абарону беларускай мовы. Наваполацк, 9 верасня 2014

У офісе Наваполацкай філіі Праваабарончага цэнтру “Вясна” адбыўся кольны стол, дзе былі абмеркаваныя дакладныя захады па абароне правоў на выкарыстанне беларускай мовы.  

Мадэратарам дыскусіі, якая адбылася 9 верасьня, выступіў вядомы грамадскі дзяяч, мовазнаўца Вінцук Вячорка.

Па выніках кольнага стала запланавананыя інфармацыйныя кампаніі ў падтрымку моўных курсаў, зборы подпісаў пад калектыўнымі заявамі з патрабаваньнямі зьмяшчаць надпісы на шыльдах у Наваполацку на беларускай мове, а таксама назваць гарадскія вуліцы імёнамі беларускіх пісьменнікаў - Быкава, Барадуліна, Бураўкіна. Трэба адзначыць, што збор подпісаў за вуліцу імя Быкава ў Наваполацку праводзіўся 10 год таму і гарадскія ўлады тады паабяцалі назваць імём вядомага пісьменьніка адну з бібліятэк і надалей разгледзець магчымасьць наданьня яго імя адной з новых вуліц Наваполацка. Але абяцаньні так і засталіся абяцаньнямі - ніводная бібліятэка і ніводная вуліца ў горадзе так і не атрымала імя Быкава. Таму, на думку мясцовых грамадскіх актывістаў, настаў час нагадаць гарадскім уладам пра неабходнасьці шанаваньня памяці славутых землякоў (Быкаў, Барадулін і Бураўкін родам з суседняй Вушаччыны).

Акрамя таго, падчас мерапрыемства быў абмеркаваны адказ Полацкага райвыканкаму на заяву аб тым, што ў Полацку пашкоджаны памятны знак літары "Ў" (зьбітыя літары на надпісы "Ад Полацка пачаўся сьвет..") У адказе райвыканкаму пазначана, што "разбурэньне помніка носіць натуральны характар". Дадзены адказ падаецца дзіўным, калі ўлічыць, што памятны знак літары "Ў" быў усталяваны ўсяго 11 год таму.

Таксама ў адказе пазначана што "рамонтна-аднаўленчыя працы" будуць праведзеныя у 2014-2015 годзе, але ёсьць складанасьці ў тым ліку праз адсутнасьць дадатковых сродкаў у раённым бюджэце на правядзеньне аднаўленчых прац. Прысутныя на кольным стале палічылі патрэбным напісаць у Полацкі райвыканкам яшчэ адзін зварот з просьбай падрабязна патлумачыць, якія "натуральныя прычыны" выклікалі пашкоджаньне памятнага знаку праз 11 год пасьля яго ўсталяваньня,прапановай уключыць гэтыпомніку Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў (бо на дадзены момант, як вынікае з адказу Полацкага райвыканкаму, памятны знак у сьпіс не ўключаны) і  прапановай дапамогі па зборы сродкаў на аднаўленьне памятнага знаку літары "Ў".

Пашкоджанні на памятным знаку Ў у Полацку
Пашкоджанні на памятным знаку Ў у Полацку
Адказ полацкіх чыноўнікаў на заяву аб пашкоджанні памятнага знаку Ў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства