viasna on patreon

Вызвалены Андрусь Кашэўскі

2014 2014-09-01T11:17:03+0300 2014-09-01T11:17:03+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cip-akrescina.jpg

Андрусь Кашэўскі, распаўсюджвальнік "Народнай Волі", затрыманы 26 жніўня ў горадзе Мінску, вярнуўся дадому. Грамадскі актывіст мусіў выйсці а 14.10 з ЦІП на Акрэсціна, але сустракаючыя яго паплечнікі так і не дачакаліся яго.

 Як распавеў Андрэй, яго вывезлі праз задні дворі адвезлі на чыгуначны вакзал, дзе пасадзілі на электрацягнік да Жодзіна. Пры чым суправаджаючыя яго міліцыянты дачакаліся пакуль цягнік не адправіцца. З 14.15 супрацоўнікі ЦІП Акрэсціна сцвярджалі, што Андрэй вызвалены, бо з 14.10 ен "свабодны чалавек”. Але на самой справе яшчэ мінімум 30 хвілін, Андрэй незаконна знаходзіўся пад вартай міліцыянтаў, якія самавольна вырашылі, куды яму ехаць далей.

 

Андрэй Кашэўскі быў затрыманы 26 жніўня на вуліцы Кірава каля чыгуначнага вакзалу, дзе ен раздаваў мінакам незалежную газету "Народная Воля". А 14–ай гадзіне актывіст быў дастаўлены ў пастарунак міліцыі, дзе правеў больш за 8 гадзін.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства