viasna on patreon

Больш за сто студэнтаў Гарадзенскага ліцэю і Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту падпісаліся пад лістом з просьбай вызваліць Маргарыту Царан

2007 2007-06-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

20-гадовую дзяўчыну асудзілі на чатыры гады зьняволеньня за пакупку марыхуаны вагай 0,28 грама. Падпісанты звароту лічаць, што прысуд былой студэнтцы ўнівэрсытэту несправядлівы, а крымінальная справа супраць яе — вынік памылкі альбо правакацыі.

Адкрыты ліст у абарону Маргарыты Царан гарадзенскія выкладчыкі і студэнта даслалі кіраўніку краіны, а таксама генэральнаму пракурору і старшыню Вярхоўнага суду.

На судзе былую студэнтку другога курсу Гарадзенскага ўнівэрсытэту Маргарыту Царан абараняла разам з адвакатам яе маці Валянціна. Паводле яе, мэтай міліцыі было выкрыць унівэрсытэцкага выкладчыка, які прадаваў наркотыкі, і Маргарыту проста выкарысталі: «У нас вельмі вялікае пытаньне наконт гэтага выкладчыка. Зьдзіўляе нахабства — чалавек прапагандуе, чалавек расказвае студэнтампершакурсьнікам пра пазытыўнае ўзьдзеяньне наркотыкаў, прадае, дае потым праўдзівыя паказаньні сьледчаму — і зьнікае».

Выкладчык права Андрэй Здасюк зьнік, а пад суд трапіла студэнтка, якую пасадзілі на чатыры гады.

Подпісы пад заклікам вызваліць Маргарыту Царан і даць ёй магчымасьць вярнуцца на вучобу паставілі сярод іншых студэнты Руслан Коўтун і Ўлада Дырда, якія вучыліся зь дзяўчынай. Ці не баяліся студэнты ставіць подпісы?

Гаворыць Руслан Коўтун: «Не, наадварот. Падпісваліся нават людзі, якія менш яе ведалі, бо ім было вядома, што яна добры чалавек і трапіла туды не зусім па сваёй віне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства