viasna on patreon

Бяроза: праваабаронцы не згодны, што выказванні пратэста супраць уводу расійскіх войск на Украіну – распальванне нацыянальнай варожасці

2014 2014-06-01T08:55:36+0300 2014-06-01T08:55:36+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-rusecki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Бярозаўскія праваабаронцы Тамара Шчапёткіна і Сяржук Русецкі, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч накіравалі касацыйную скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якой просяць адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна і накіраваць скаргу на разгляд у суд Бярозаўскага раёна іншаму суддзі.

Суд падтрымаў адозву Бярозаўскім райвыканкамам дазволу на пікет на 25 сакавіка. Суддзя Алена Нямкова і прадстаўнік пракуратуры ў судзе Аксана Гардзіенка таксама, як “нехта” у райвыканкаме, убачылі ў адной з мэтаў пікету -- выказванні пратэста супраць уводу расійскіх войск на тэрыторыю Ўкраіны – распальванне нацыянальнай варожасці.

Па словах праваабаронцаў, суд па іх справе вынес палітычнае рашэнне. Суд узяў пад увагу толькі адзін бок, адмовіўшы праваабаронцам у хадайніцтве правесці лінгвістычную экспертызу і не падтрымаўшы іх жаданне даведацца адукацыю асобы, якая ўбачыла экстрэмізм у выказванні пратэсту супраць агрэсіі Расеі ў адносінах да Ўкраіны.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства