viasna on patreon

Магілёў: суд не ўбачыў дыскрымінацыі

2014 2014-05-07T22:38:49+0300 2014-05-07T22:38:49+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/paulouski1-magiliou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

Прэтэндэнт у кандыдаты на парламенцкіх выбарах 2012 Аляксей Паўлоўскі

6 траўня суд Ленінскага раёна Магілёва разгледзеў пазоў грамадскага актывіста Аляксея Паўлоўскага да завода “Электрарухавік”.

Паўлоўскі хацеў дамагчыся таго, каб яго праз суд працаўладкавані на гэтае прадпрыемства. Паводле актывіста, ён раней ужо звяртаўся з накіраваннем на працаўладкаванне ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці ў аддзел кадраў гэтага завода, аднак прыняць яго на працу адмовіліся.

“Прадпрыемству патрабаваліся муляры 3-га і 4-га разраду. Я з’яўляюся мулярам 5-га разраду. Яны сказалі, што не возьмуць мяне на менш кваліфікаваную працу, бо яшчэ сумняюцца, ці здолею я выконваць гэтыя працы”, - кажа Паўлоўскі.

Актывіст адзначае, што нагодай для адмовы прымусова яго працаўладкаваць стала тое, што ён прапусціў тэрміны, у адпаведнасці з якімі ён меў права падаваць пазоў на прадпрыемства.

“Усе мае хадайніцтвы аб допуску майго прадстаўніка ад прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці на суд, выкліку спецыялістаў з цэнтра занятасці ў якасці сведак, а таксама хадайніцтвы аб адводзе суддзі Тарасавай не былі задаволены”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Актывіст таксама мяркуе, што на завод яго не працаўладкавалі, бо дырэктар “Электрарухавіка” Ногціч з’яўляўся яго апанентам на выбарах і ведаў, хто такі Паўлоўскі, і што на заводзе ён будзе не толькі працаваць, аднак і змагацца за правы працоўных.

Паўлоўскі мае намер абскардзіць рашэнне раённага суда ў вышэйстаячай інстанцыі. Ён адзначае, што падчас судовага пасяджэння выявіліся новыя факты, якія сведчаць, што ў дачыненні да яго адміністрацыя прадпрыемства ўжыла палітыку дыскрымінацыі пры працаўладкаванні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства