Бабруйск: суддзю, вядомага па рэпрэсіях адносна удзельнікаў "маўклівых акцый", злавілі на хабары
https://spring96.org/be/news/70683
2014
2014-04-22T18:03:01+0300
2014-04-22T18:03:01+0300
2014-04-22T18:03:01+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud_skonchany.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пра тое, што суддзю Аляксея Клімава ўзялі на месцы злачынства, паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас свайго традыцыйнага паслання народу. У часы затрымання суддзя ўжо не працаваў у Бабруйску, бо пайшоў на павышэнне і займаў пасаду старшыні Кіраўскага раённага суда Магілёўскай вобласці. Па якой справе спрабавалі "задобрыць" Клімава, пакуль невядома.
Бабруйчанам Аляксей Клімаў запомніўся па прысудах удзельнікам "маўклівых акцый". За адзін дзень гэты суддзя, пры дапамозе двух сведкаў-міліцыянтаў Бабіча і Озерава, асудзіў да штрафаў 12 чалавек, сярод іх былі журналісты. Мясцовыя дэмакратычныя актывісты нават прасілі ў свой час уключыць Клімава ў спіс невыязных, як аднаго з удзельнікаў рэпрэсіўнага апарата.