Бабруйскія дэмакраты склалі свае “чорныя спісы”
https://spring96.org/be/news/48244
2011
2011-12-13T17:15:23+0300
2011-12-13T17:15:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/spis.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дэмакратычныя актывісты Бабруйска просяць уключыць у спісы невыязных некалькі мясцовых супрацоўнікаў гарвыканкама, міліцыі і суда. То бок, тых людзей, якія на працягу бягучага года чынілі рэпрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да іншадумцаў - пераследвалі, выносілі палітычна-матываваныя выракі.
У “бабруйскія спісы” патрапілі намеснік начальніка УУС Сяргей Малішэўскі, маёр міліцыі Андрэй Малахаў, маёр міліцыі Сяргей Рудзько, галоўны гарадскі ідэолаг Аляксандр Маркачоў, лідар бабруйскай арганізацыі БРСМ Аляксандр Чарнін, суддзі Наталля Шэгеда, Наталля Чарапуха і Аляксей Клімаў.