viasna on patreon

Раман Кісляк: справа Алеся Чаркашына будзе мець працяг

2013 2013-12-17T21:01:52+0300 2013-12-17T21:01:52+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kisliak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Раман Кісляк

Праваабаронца Раман Кісляк

Алеся Чаркашына вымушаны былі адпусціць, лічыць юрыст-праваабаронца з Брэста Раман Кісляк. Актывіста БХД павінны былі судзіць у 9 гадзін. З дастаўкай у суд спазніліся на гадзіну, а затым стала вядома, што яго адпускаюць Чаркашына, паколькі суддзя не стаў разглядаць справу ў сувязі з недакладнасцямі ў пратаколе правапарушэння.

Раман Кісляк адзначае, што паводе Працэсуальна-выканаўчага кадэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях чалавек, затрыманы па адміністрацыйнай справе, павінен быць дастаўлены ў тэрміновым парадку на працягу 48 гадзін да суддзі. Тэрмін такога затрымання не можа перавышаць 72 гадзін. Відавочна, што супрацоўнікі міліцыі не змаглі даставіць Алеся Чаркашына на працягу 48 гадзін, каб быў пачаты разгляд справы.

Раман Кісляк лічыць, што не было падстаў змяшчаць маладога чалавека і ў стацыянар псіханеўралагічнага дыспасэра, паколькі ён проста выказваў свае погляды, на штто мае права -- нават у такой незвычайнай форме.

Праваабаронца лічыць, што гэтая гісторыя будзе мець працяг, калі міліцыянты выправяць недахопы ў пратаколе.

Нагадаем, што 15 снежня Алесь Чаркашын зладзіў перфоманс на ступеньках перад Брэсцкім аблвыканкамам. Апрануўся ў “прарока”, абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў.

Актывіст заклікаў улады пакаяцца за грахі перад народам.

Праз 10 хвілін ён зыйшоў і быў затрыманы супрацоўнікамі Ленінскага РУУС. адкуль яго забралі санітары псіхіятрычнага дыспансэра.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства