viasna on patreon

Дырэктар Loft сafe адмяніў прайд-канцэрт

2013 2013-12-06T16:18:45+0300 2013-12-06T16:18:45+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/androsenka.jpg
Сяргей Андросенка

Сяргей Андросенка

Дырэктар Loftcafe паведаміў арганізатарам канцэрту, што ён скасоўвае імпрэзу. Канцэрт супраць гвалту над моладзьдзю, у тым ліку ЛГБТ-моладзьдзю быў заплянаваны на 6 снежня.

Паводле гей-актывіста Сяргея Андросенкі, дырэктар сказаў, што «яму не падабаецца прымаць канцэрт у межах прайд-фэстывалю».

Праспяваць свае хіты ў падтрымку талерантнасці ў Беларусі выказалі гатоўнасць гурты Amaroka і «Разьбітае сэрца пацана».

Арагнізатары канцэрту напярэдадні атрымалі гастрольнае пасведчанне на канцэрт у Loft cafe.

Менскі Гей-прайд-2013 плянуецца правесьці 11–12 сьнежня.

Цягам шасьці гадоў Менскі гарвыканкам не дазваляў геям праводзіць мірныя акцыі. Толькі адзін раз — у 2011 годзе — дазволілі правесьці пікет супраць гамафобіі. Астатнія больш за 100 заявак на сходы, пікеты, іншыя мерапрыемствы не былі задаволеныя. Актывісты рабілі прынамсі пяць спробаў зарэгістраваць сваю арганізацыю, але безвынікова. Цяпер ЛГБТ-рух існуе ў выглядзе нефармальных праектаў.

Прадстаўніца Loft Cafe, якая назвалася Ксеніяй, адмовілася патлумачыць прычыну, чаму скасаваны кацэрт. Яна параіла напісаць запыт на электронную пошту кавярні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства