viasna on patreon

Салігорскія ўлады забаранілі правядзенне пікету да Дня правоў чалавека

2013 2013-12-05T10:55:26+0300 2013-12-05T10:55:26+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla_uladzimir-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Грамадскі актывіст з Салігорска Уладзімір Шыла

Галоўны ідэолаг Салігорскага райвыканкаму Мікалай Маскевіч забараніў мясцовым грамадскім актывістам правядзенне пікету, прымеркаванага да Міжнароднароднага Дня правоў чалавека.

Паводле чыноўніка, змест заявы на правядзенне масавага мерапрыемства 10 снежня 2013 году на Цэнтарльнай плошчы гораду не адпавядае патрабаванням артыкула 5 Закона “Аб масавых мерапрыемствах”. Якія менавіта часткі згаданага артыкула нібыта парушаныя арганізатарамі пікету, галоўны ідэолаг Салігоршчыны не тлумачыць.

- Няма тут чаго каментаваць. Свабоды сходаў у наша краіне ўжо даўно няма. Такое, мабыць, магчыма толькі ў Паўночнай Карэі - забараніць пікет у абарону правоў чалавека ў Міжнародны Дзень правоў чалавека, - кажа заяўнік акцыі Уладзімір Шыла. - Чыноўнікі нават баяцца патлумачыць, што менавіта стала фармальнай прычынай забароны. Безумоўна, будзем абскарджваць гэтае рашэнне.

Арганізатары пікету звяртаюць увагу, што ў сваёй заяўцы прасілі ад уладаў, у выпадку нейкіх перашкодаў для правядзення дадзенага масавага мерапрыемства, прапанаваць ім альтэрнатыўныя варыянты згодна з заканадаўствам Беларусі. Гэтую просьбу чыноўнікі наўпрост праігнаравалі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства