viasna on patreon

Заяўка на пікет да Дня правоў чалавека пададзена ў Салігорску

2013 2013-11-20T11:05:23+0300 2013-11-20T11:05:23+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мясцовыя грамадскія актывісты накіравалі у Салігорскі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету, прымеркаванага да міжнароднароднага Дня правоў чалавека.

Праваабарончы пікет мусіць не толькі звярнуць увагу грамадскасці на важную дату ў сусветнай гісторыі, але і стаць сродкам пратэсту супраць парушэння правоў чалавека дзеючымі беларускімі ўладамі.

Зважаючы на досыць абсурдныя патрабаванні айчыннага заканадаўства, арганізатары мерапрыемства пакуль не паведамляюць пра дату, месца ды час правядзення пікета. У выпадку атрымання дазволу ад Салігорскага райвыканкаму яны абяцаюць аператыўна праінфармаваць грамадскасць пра ўсе акалічнасці плануемага мірнага сходу.

Варта адзначыць, што непасрэдным заяўніком мерапрыемства з’яўляецца вядомы салігорскі грамадскі актывіст Уладзімір Шыла. Ён не хавае свайго песімізму адносна рэальнасці атрымання на сваю заяву задавальняючага адказу ад мясцовых уладаў. З іншага боку, забарона пікету да Дня правоў чалавека можа стаць найяскравым прыкладам парушэння тых самых правоў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства