viasna on patreon

Алену Рыбак з «Карандаша» аднавілі на працы

2013 2013-11-14T10:44:00+0300 2013-11-14T14:46:53+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rybak_aliena.jpg
Алена Рыбак

Алена Рыбак

Адміністратарка цэнтру друкарскіх паслуг «Карандаш» Алена Рыбак, якая адмовілася друкаваць мапу менскіх Усходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магіл 50 выбітных беларусаў, адноўленая на працы.

Гэтавынікаез адказу, якіатрымаўбарысаўскіправаабаронца АлегМацкевіч на сваюскаргуна імядырэктаркіТАА «Інфаэкспэрт» Алены Крывальцэвіч. У гэтуюструктуруўваходзіцьцэнтардрукарскіхпаслуг «Карандаш».

У першымадказегаварылася, што «з улікамсур’ёзнасьціі важнасьцізваротудлянашайкампанііна часправеркіАленаРыбакбудзеадхіленаяад выкананьняабавязкаўмэнэджэра».

ЦяперАлегМацкевічатрымаўдругіадказз ТАА «Інфаэкспэрт»:

«Другіадказвельмідзіўны: праведзенаправерка,АленаРыбак адноўленаяна працы. І апошнісказ — тое, штобылаадмоваў друкаваньнімапы, тлумачыццатэхналягічныміпрычынамі. То бок не адмовай самой Рыбак, а зусім іншым. Гэта мяне вельмі зьдзівіла. Але пачатае трэба даводзіць да канца. Бліжэйшым часам будзе складзеная заява ў пракуратуру з патрабаваньнем узбудзіць крымінальную справу».

У самім цэнтры друкарскіх паслуг «Карандаш» спачатку сказалі, што Алена Рыбак «у гэты момант адхіленая ад працы і калі яна выйдзе, невядома».

Дырэктарка «Інфаэкспэрта» Алена Крывальцэвіч сказала карэспандэнту Свабоды праз тэлефон:

«Прабачце, я не камэнтую праз тэлефон такія пытаньні, тым больш у такі позьні час (яшчэ не было 18-й. — рэд.). Да пабачэньня».

Напярэдадні Дзядоў Радыё Свабода падрыхтавала мапу Ўсходніх могілак «Беларускі нэкропаль» з пазначэньнем магілаў 50 выбітных беларусаў, якія прысьвяцілі жыцьцё беларускай справе, культуры, мове.

Наклад мапы ўзяўся быў вырабіць друкарскі цэнтар «Карандаш», што на плошчы Незалежнасьці ў Менску. На этапе падрыхтоўкі да друку пытаньняў ня ўзьнікла: напярэдадні вырабілі пробныя асобнікі і склалі замову. Але ў дзень, калі меліся друкаваць мапу, адміністратарка друкарні Алена Рыбак заявіла, што лічыць Радыё Свабода, сайт якога пазначаны на мапе, — антыдзяржаўным, матэрыялы — агітацыйнымі, і таму цэнтар адмаўляецца іх друкаваць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства