Самае закрытае для журналістаў беларускае ведамства – Мінздароўя
У выніку, больш чым 46% журналістаў заявілі, што маюць праблемы пры звароце па інфармацыю ўМіністэрства аховы здароўя. На другім месцы па рэйтынгу закрытасці Мінсельгасхарч (40%), на трэцім – Камітэт дзяржаўнай бяспекі (33%).
– Ідэя правядзення даследавання ўзнікла з-за вялікай колькасці нараканняў журналістаў на працу дзяржаўных органаў. Падобныя нараканні чутны ў журналісцкай супольнасці амаль кожны дзень, – гаворыць сябра Рады ГА “БАЖ” Барыс Гарэцкі.
– Камусьці з журналістаў не далі каментар, камусьці – адмовіліся прадстаўляць інфармацыю, перад кімсьці – зачынілі дзверы на прэс-канферэнцыю... Для беларускай незалежнай журналістыкі такія канфлікты сталі ўжо штодзённай сумнай практыкай. ГА “БАЖ” лічыць, што такая практыка павінна быць спыненая.
Па выніках апытання ўзнік своеасаблівы рэйтынг закрытасці, які паказаў, што праблемы з доступам да інфармацыі існуюць пры працы з пераважнай большасцю дзяржаўных ведамстваў. Апроч вуснага апытання ГА “БАЖ” правяло і пісьмовае анкетаванне сваіх сябраў, вынікі якога былі далучаныя да вынікаў інтэрв’ю.
Адмоўныя месцы ў рэйтынгу закрытасці размеркаваліся наступным чынам:
Месца |
Ведамства |
Колькі % журналістаў паскардзіліся |
1 |
Мінздароўя |
46,67% |
2 |
Мінсельгасхарч |
40,00% |
3 |
КДБ |
33,33% |
4 |
МУС |
26,67% |
5 |
Адміністрацыя прэзідэнта |
20,00% |
6 |
Палата прадстаўнікоў |
20,00% |
7 |
Міністэрства ЖКГ |
20,00% |
8 |
Мінскі метрапалітэн |
20,00% |
9 |
Мінпрацы і соцабароны |
13,33% |
10 |
Брэсцкі аблвыканкам |
13,33% |
11 |
Баранавіцкі гарвыканкам |
13,33% |
12 |
Мінспорту |
13,33% |
13 |
Мінадукацыі |
13,33% |
14 |
ГУУС Мінгарвыканкама |
6,67% |
15 |
Мінгарвыканкам |
6,67% |
16 |
Мінюст |
6,67% |
17 |
Мінфін |
6,67% |
18 |
Мінскі трактарны завод |
6,67% |
19 |
Канцэрн “Белэнерга” |
6,67% |
20 |
Сталічныя РАУСы |
6,67% |
21 |
Аддзел ветэрынарыі камітэта па сельскай гаспадарцы Брэсцкай вобласці |
6,67% |
22 |
Брэсцкая мытня |
6,67% |
23 |
КУП “Брэстгарсвятло” |
6,67% |
24 |
Брэсцкі гарвыканкам |
6,67% |
25 |
ДУ “Сталічны транспарт і сувязь” |
6,67% |
26 |
Камітэт па архітэктуры Мінгарвыканкама |
6,67% |
27 |
Нацыянальны аэрапорт “Мінск” |
6,67% |
Каб скасаваць заганную практыку адмоваў у інфармацыі і прымусіць дзяржаўныя ведамствы на адпаведным узроўні пачаць працаваць з журналістамі ГА “БАЖ” накіравала афіцыйныя запыты больш чым у 40 розных дзяржаўных міністэрстваў, ведамстваў ды ўстановаў.
У зваротах ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” просіць дзяржаўныя арганізацыі распавесці, як у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі” ў ведамствах наладжаная праца з журналістамі.
І ўжо зараз ГА “БАЖ” атрымала першыя адказы. Так, напрыклад, Міністэрства спорту і турызму Беларусі за подпісам першага намесніка міністра Аляксандра Гагіева паведамляе, што сталую акрэдытацыю журналістаў ведамства не праводзіць, але адкрытае да кантактаў з прадстаўнікамі ўсіх СМІ.
А вось у Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі журналісты атрымліваюць інфармацыю “на агульных высновах”.
Варта адзначыць, што разам з адмоўнымі прыкладамі ўсе рэспандэнты апытання называлі і найлепшыя, на іх погляд, ведамствы ў плане працы з журналістамі. Па выніках апытання найболей падзяк ад журналістаў атрымалі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчы камітэт Беларусі, МЗС і Міністэрства прамысловасці.