Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь
Сёння актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ) і пакараны штрафам на суму 4 млн. рублёў.
Справа разглядалася ў судзе Мінскага раёна, суддзя - Андрэй Бяліла.
Нагадаем, 10 жніўня Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў ў раёне Воўкавічскага вадасховішча ў Мінскім раёне. Разам з ім з прымяненнем фізічнай сілы і слезацечнага газу былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы нібыта за «распіццё алкагольных напояў у грамадскім месцы».
Разгляд справы Дзяніса Сахара двойчы пераносіўся з-за таго, што сведкі своечасова не з'яўляліся ў суд. Аднак сёння рашэннем суда актывіст быў прызнаны вінаватым па арт. 23.4 КаАП РБ і пакараны штрафам на суму
4 млн. рублёў (40 б.в.).