viasna on patreon

Гарадзенскія праваабаронцы абскарджваюць рашэнне гарвыканкама

2013 2013-09-02T10:03:56+0300 2013-09-02T10:03:56+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garodnia-10-12-2012.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Акцыя да Дня правоў чалавека ў Гародні.

Гарадзенскія грамадскія праваабаронцы Віктар Сазонаў, Уладзімір Хільмановіч, Раман Юргель падалі ў суд Ленінскага раёна Гародні скаргу на рашэнне Гарадзенскага гарвыканкаму ад 1 жніўня, якім было забаронена правядзенне інфармацыйнага пікету ў падтрымку Алеся Бяляцкага.

Гарвыканкам, на думку заяўнікаў, парушыў іх канстытуцыйныя правы на свабодны распаўсюд інфармацыі. Акрамя таго, сваім рашэннем Гродзенскі гарвыканкам відавочна парушыў Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”. Паводле заканадаўства мясцовая ўлада абавязана даць афіцыйны адказ заяўнікам не пазней, чым за 5 дзён да заяўленага мерапрыемства. У дадзеным жа выпадку Гродзенскі гарвыканкам прыняў сваё рашэнне толькі 1 жніўня, а выслаў 2 жніўня, пра што сведчыць адпаведны штэмпель на канверце. У выніку двое з праваабаронцаў атрымалі рашэнне праз пошту толькі за дзень да заяўленага мерапрыемства, якое планавалася на 4 жніўня, а Віктар Сазонаў – увогуле 6 жніўня.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства